Пра прадуктыўнасць і эфектыўнасць

Нататкі, звязаныя з маім пошукам найлепшых рэцэптаў падвышэння прадуктыўнасці і эфектыўнасці жыцця і працы, а так сама пра барацьбу з пракрастынацыяй.


Кіраванне задачамі праз час, энергію і ўвагу

Я даволі доўгі час карыстаюся праграмай Things для вядзення сваіх асабістых спісаў задач. І што мне падабаецца ў ёй, дык гэта тое, што аўтары праграмы не сталі заганяць карыстальнікаў у нейкія межы, прымушаючы карыстацца праграмай пэўным спосабам.

Але часам такая свабода мае і адваротны бок, асабліва, калі распрацоўшчыкі не даюць ніякіх рэкамендацый, як карыстацца той ці іншай функцыяй. І для мяне такой функцыя аказаліся тэгі, якія можна дадаваць да любой задачы праекта, ці ўвогуле цэлай катэгорыі.