Данат-маніфест

Свой блог я завёў больш за 15 гадоў таму, каб расказваць пра тэхналогіі, з якімі я працую, а таксама дзяліцца сваімі думкамі, нататкамі з вандровак і карысным жыццёвым досведам. У свае амаль 40 гадоў я набраўся досведу, як прафесійнага, так і жыццёвага, і цяпер мне ёсць пра што расказаць.

Мой блог ніколі не быў камерцыйным праектам і я не думаў зарабляць на ім грошы, але як і любая разумовая праца, напісанне абдуманых тэкстаў займае дастаткова шмат сіл і часу і без належнай аддачы гэта можа хутка надакучыць. Выгаранне ў наш час больш не лаянка, такое можа здарыцца з кожным.

Я прапаную вам, паважаныя чытачы, выключна на добраахвотнай аснове, падтрымаць маю працу фінансава любой сумай, і найбольш зручным з даступных варыянтаў, калі мае нататкі былі для вас цікавымі ці карыснымі.

Без камісій праз АРІП

Адпраўце любую камфортную для вас суму праз АРІП: раздзел «Банковские, финансовые услуги» — «Банки, НКФО» — «Приорбанк» — «Пополнение платежной карточки». Скапіруйце нумар рахунку BY57PJCB30141130081018182933 ці нумар дагавора 1130081018182 і ўстаўце яго ў адпаведнае поле. Вы ўбачыце першую і апошнюю літару майго прозвішча (КК) і зможаце выбраць любую суму для перавода. Ніякіх камісіі ў такім выпадку не будзе.

Падпіска на BMC ці Patreon

Калі вы за мяжой ці варыянт з АРІП не магчымы альбо па нейкай прычыне вам не падыходзіць, можна скарыстацца сервісамі By Me a Coffee ці Patreon (з Беларусі абодва сервісы працуюць, на жаль, толькі праз VPN).

Праз By Me a Coffee можна падпісацца на штомесячнай аснове ці падтрымаць разова, Patreon жа падтрымлівае толькі рэгулярныя падпіскі, абірайце што вам зручней.

Buy Me a Coffee Patreon

Падтрымаць падпіскай

Калі не грашыма, то падпіскай! Я буду вельмі ўдзячны, калі вы падпішацеся акаўнты маіх праектаў “Тэхнабеларус” і “Вандровар” ў сацыяльных сетках, каб маю штодзённую працу пабачыла як можна больш людзей. Я намагаюся быць актыўным усюды, наколькі хапае часу і сіл усё гэта дабро патрымліваць.

Тэхнабеларус

YouTube Канал Тэлеграм канал Instagram

Вандровар

YouTube-канал Telegram-канал Instagram старонка

Усе ахвяраванні з’яўляецца выключна добраахвотным актам і накіраваны на развіццё блога. Я ў любым выпадку працягну працаваць над нататкамі і расказваць тое, што лічу цікавым. Любыя ахвяраванні будуць выкарыстаныя з карысцю і дапамогуць маім нататкам з’яўляцца часцей і рэгулярней.