Я шмат чаго раблю апошнім часам адносна сваіх праектаў, але не заўсёды гэта відаць. У сацыяльных сетках стараюся пісаць, але не пра ўсё будзеш рабіць публікацыю.
У мяне раней была рассылка, але цяпер я вырашыў яе аднавіць. І там і збіраюся пісаць аб прамежкавых дасягненнях з праектамі, якія я раблю. Буду старацца пісаць раз на тыдзень, але як будзе атрымлівацца, бо часам працы столькі, што не заўсёды атрымліваецца паспаць.
Каб сачыць, падпісвайцеся, калі ласка, праз форму ніжэй.