Нататкі аб распрацоўцы
Галоўнае, чым я займаюся па жыцці - праграмаванне. Я захапляўся праграмаваннем яшчэ ў школе, вучыўся на праграміста ва ўніверсітэце, у пацвярджэнне чаго маю дыплом, дзе напісана “інжынер-праграміст”, і агулам працую праграмістам ужо больш за пятнадцаць гадоў (заўв. на момант у 2022 годзе).
І ўсе гэтыя гады даводзіцца вывучаць нешта новае, даведвацца, эксперыментаваць і ствараць ужо сваё. Правільны і эфектыўны працэс навучання патрабуе не толькі вывучыць матэрыял і практычна прымяніць веды, але і выказаць разуменне прадмета. Такі падыход у разы павышае засваяльнасць і развівае кагнітыўныя здольнасці, дык чаму б не рабіць гэтага хаця б на сваім сайце?
У рамках гэтай катэгорыі я апісваю вынікі сваіх эксперыментаў у праграмаванні, апісваю тэхнічныя дэталі праектаў, якія я раблю, дзялюся нейкімі практыкамі, атрыманымі падчас прац і не толькі. Як правіла, нататкі тут з вялікай колькасць тэхнічных дэталяў, прыкладамі кода, што будзе цікава хутчэй гікам. Нататкі не для шырокага круга чытачоў, я вас папярэдзіў :)